Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Турчын Аляксандр Генрыхавіч

Турчын Аляксандр Генрыхавіч 1975 года нараджэння. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1997 годзе дырэктарам крамы калгаса "Авангард" Навагрудскага раёна. У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне, да 2004 года працаваў галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па Навагрудскім раёне, затым - па Гродзенскай вобласці. У 2004 годзе прызначаны начальнікам фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці, у 2007 годзе - намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. З 2010 па 2015 год працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце на пасадзе старшыні камітэта эканомікі, намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. З 2015 па 2016 гады быў памочнікам Прэзідэнта Беларусі - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці. У 2016 годзе Аляксандр Генрыхавіч становіцца Кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе - першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2019 года № 433 прызначаны на пасаду старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.