Аляксандр Турчын даручыў старшыням райвыканкамаў за год «падняць» па адной праблемнай гаспадарцы

Вынікі галіны жывёлагадоўлі за 2019 год абмеркавалі на калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама. Старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын, адкрываючы пасяджэнне, адзначыў, што ў любой сферы важны эканамічны вынік. І жывёлагадоўчая галіна не выключэнне.

20-01-2020-11.jpg

- У нас шмат стратных гаспадарак. І гэта наша недапрацоўка. Прывяду ў прыклад Вілейскі раён. Сюды прыйшоў інвестар, узяў адну з слабых гаспадарак, уклаў сродкі. На ферме тая ж жывёла, працуюць на прадпрыемстве тыя ж людзі, але за 6-8 месяцаў прадуктыўнасць вырасла ў 3 разы, выручка - у 5 разоў, зарплата - у 2 разы. З чаго я магу зрабіць выснову, што з правільным падыходам любую слабую гаспадарку можна вывесці на сярэднеабласны ўзровень і плаціць людзям годную заработную плату, - сказаў Аляксандр Турчын.

Таксама кіраўнік Цэнтральнага рэгіёну даручыў старшыням райгорвыканкамаў вызначыць у сваім раёне самую слабую гаспадарку і на працягу года вывесці яе на сярэднеабласны ўзровень:

- Скласці бізнес-план, вылічыць неабходную суму ўкладанняў. Грошы мы знойдзем. Умова адна: вынік такі ж, як у Вілейцы.

Аб выніках 2019 года ў галіне жывёлагадоўлі расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч. Ён адзначыў, што ў цэлым вобласць спрацавала нядрэнна па ўсіх паказчыках, аднак сітуацыя ў шэрагу раёнаў выглядае катастрафічнай.

- Мэта нашай калегіі - разабрацца з праблемамі і памылкамі, дапушчанымі ў мінулым годзе, каб не паўтарыць іх у далейшым. Таму прааналізавалі недапрацоўкі і ўпушчаныя магчымасці, выразна расклаўшы па палічках увесь вытворчы ланцужок, – сказаў Сяргей Ляўковіч.

Па стане на 1 студзеня 2020 года колькасць буйной рагатай жывёлы ў вобласці склала 953,8 тысяч галоў. За мінулы год арганізацыямі выраблена 1782,4 тыс. тон малака, што складае 101,6 % да ўзроўню 2018 года.

Сярэдні надой малака ад каровы ў 2019 годзе склаў 5343 кілаграмы і павялічыўся на 8 кілаграмаў да 2018 года. Удзельная вага рэалізаванага дзяржаве малака ў аб'ёме вытворчасці ў сярэднім па вобласці за 2019 год - 89,1%.

За студзень-снежань 2019 года вытворчасць жывёлы і птушкі склала 498,9 тыс. тон або 102% да 2018-га, у тым ліку буйной рагатай жывёлы - 142,9 тыс. тон. Сярэднясутачныя прыбаўленні буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме – 606 грамаў, што на 1 грам вышэй за ўзровень 2018 года.

За 2019 год выраблена больш за 120 тыс. тон свініны і каля 235 тыс. тон птушкі. Вытворчасць яек склала 1145,7 млн штук.

У вобласці маецца 1263,4 тыс. тон к. адз.травяных, што ў разліку на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы складае 18,9 ц.к. адз. Для патрэб грамадскай жывёлагадоўлі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці маецца сенажу 1656 тыс.тон і сіласу – 3001 тыс. тон.