Аляксандр Турчын: Смалявіцкі раён павінен стаць яшчэ адной жамчужынай прысталічча

Смалявіцкі раён павінен стаць яшчэ адной жамчужынай прысталічча. Рэгіён можа развівацца больш хуткімі тэмпамі, а значыць будзе расці і дабрабыт грамадзян. Пра гэта заявіў падчас разгляду пытання аб зацвярджэнні на пасадзе старшыні райвыканкама на пазачарговай сесіі Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

Уручаючы новаму кіраўніку раёна Андрэю Ратамскаму пасведчанне, Аляксандр Турчын адзначыў, што ў Смалявічаў вялікі эканамічны патэнцыял, развітая сацыяльная інфраструктура, але можна працаваць яшчэ больш эфектыўна.

Ён таксама падкрэсліў, што тое, што адбываецца сёння ў рэгіёне напрамую залежыць ад кадраў на месцах.

- Задачы ясныя і зразумелыя, яны даведзены па ўсіх напрамках: гэта і сацыяльная сфера, і прамысловасць, і сельская гаспадарка. І яны павінны ў поўнай меры выконвацца кіраўніком любога раёна, - сказаў кіраўнік вобласці.

Таксама ён нагадаў, што Смалявічы з'яўляюцца горадам-спадарожнікам. Тут працягваецца інтэнсіўнае будаўніцтва жылля. Але паралельна з гэтым трэба займацца добраўпарадкаваннем і развіццём інфраструктуры.

Стварэнне новых вытворчасцяў і працоўных месцаў, павелічэнне заработнай платы, развіццё сельскай гаспадаркі і прыцягненне інвестыцый – вось тыя пытанні, над якімі, на думку Андрэя Ратамскага, таксама трэба будзе сур'ёзна працаваць. У дачыненні да кадравай палітыкі старшыня райвыканкама будзе прытрымлівацца прынцыповай дзелавой тактыкі з патрабаваннем дакладнага выканання службовых абавязкаў і выканання заканадаўства.

Да гэтага Андрэй Ратамскі узначальваў ААТ "Новае жыццё". У мінулым годзе гаспадарка ўваходзіла ў пяцёрку лепшых у раёне ў час уборачнай кампаніі. Скончыў у 1997 годзе Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, у 2003-м - Інстытут кіравання аграпрамысловым комплексам, а ў 2014-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце. Працоўную кар'еру пачынаў з працы слесарам рамонтных майстэрняў калгаса імя Леніна Нясвіжскага раёна. У 2001 годзе стаў загадчыкам малочна-таварнай фермай "Новы Сноў" Нясвіжскага раёна. Таксама працаваў у некалькіх гаспадарках раёна, з 2003-га па 2010 год узначальваў СВК "17 верасня".