На сесіі Савета дэпутатаў зацверджаны новы старшыня Мінскага райвыканкама

На сесіі Мінскага раённага Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджана на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта кандыдатура Уладзіміра Юргевіча. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў кіраўніку адпаведнае пасведчанне, паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

18-03-2020-16g.jpg

Аляксандр Турчын адзначыў, што Мінскі раён па шэрагу паказчыкаў займае вядучыя пазіцыі. За апошнія 10 гадоў яго насельніцтва вырасла на 90 тысяч чалавек і цяпер складае 250 тысяч. Па выніках працы за 2018 год раён быў занесены на Рэспублінскую Дошку гонару. Складаная, але выканальная задача, на думку кіраўніка вобласці, - развіццё сацыяльнай інфраструктуры. Адна з важных задач - кантроль за ходам будаўніцтва 10 дашкольных устаноў адукацыі.

- Спадзяюся, што прафесійныя веды дапамогуць вырашаць пытанні эфектыўна. Але многае будзе залежаць і ад працы кожнага на сваім працоўным месцы, - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

У сваю чаргу Уладзімір Юргевіч падзякаваў за аказаны яму давер і адзначыў, што ў пагоні за паказчыкамі нельга забываць пра людзей. На думку Аляксандра Турчына, кадравыя змены, якія адбыліся ў Мінскай вобласці, павінны прынесці станоўчы вынік.

- Галоўным вынікам працы кадраў павінна стаць павышэнне ўзроўню жыцця і рост дабрабыту насельніцтва, - канстатаваў Аляксандр Турчын.

Да гэтага займаў пасаду старшыні Мінскага райвыканкама Іван Крупко, 16 сакавіка прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Уладзімір Юргевіч у райвыканкаме займаў пасаду першага намесніка старшыні. Курыраваў пытанні жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, будаўнічага і дарожнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны. Скончыў у 2006 годзе БДАТУ, у 2013-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2011 па 2014 год узначальваў КУП ЖКГ Мінскага раёна.