Папярэднія вынікі выбараў: за Лукашэнку - 80,08%

ЦВК апублікаваў папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08% галасоў, перадае БЕЛТА.

10-08-2020-1.jpg

Так, у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08% галасоў (яго падтрымалі 4 659 561 выбаршчык). За Святлану Ціханоўскую, паводле абноўленых звестак, прагаласавалі 10,09% (587 411), Ганну Канапацкую - 1,68% (97 552), Андрэя Дзмітрыева - 1,21% (70 613), Сяргея Чэрачня - 1,15% (66 695), супраць усіх - 4,6% (267 628). Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - 5 818 965. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,27%. У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 92,14% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 82,69%, Гомельскай - 89,7%, Гродзенскай - 88,62%, Мінскай - 84,79%. У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 90,79% выбаршчыкаў, у Мінску - 67,26%. Як паведамляла cёння на брыфінгу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, па меры падрыхтоўкі пасяджэння Цэнтрвыбаркама па выніках выбараў дадзеныя галасавання будуць удакладняцца.