Шэраг работнікаў Мінаблвыканкама ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі старшыні

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўзнагароджанне работнікаў Мінаблвыканкама Ганаровымі граматамі і Падзякамі.

20-01-2020-5.jpg

Уручыў узнагароды намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч. Ён адзначыў, што такой высокай ацэнкі працы ўдастоены тыя, хто ўнёс значны асабісты ўклад у развіццё Мінскай вобласці, у правядзенне сацыяльна-значных мерапрыемстваў і з'яўляюцца прыкладам таго, як трэба працаваць.

Сярод узнагароджаных Ганаровымі граматамі - Аксана Таранда, начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, Алена Кунцэвіч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, Вольга Тапдэмір, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Алеся Урбановіч, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі кіравання і мясцовага самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы.

Сярод узнагароджаных Падзякамі - Таццяна Карпік, дырэктар камунальнага тэлерадыёвяшчальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінская хваля", Ігар Ганчарук, першы намеснік дырэктара – галоўнага рэдактара МАУП "Рэдакцыя газеты "Мінская праўда", Аляксей Быкаў, намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве, Ніна Грамузава, галоўны спецыяліст сектара па працы з інтэрнэт-рэсурсамі аддзела па працы са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.