40 літраў антысептыку перадаў "Беларускі дзіцячы фонд" дзіцячым дамам Любані

Чатыром дзіцячым дамам сямейнага тыпу, якія знаходзяцца ў горадзе Любань, у барацьбе з COVID-19 дапамаглі прадстаўнікі Мінскага абласнога аддзялення РГА "Беларускі дзіцячы фонд".

15-05-2020-2.jpg

Як распавяла МЛЫН.ВУ старшы рэферэнт Мінскага абласнога аддзялення БДФ Людміла Барысенка, антысептык для рук быў перададзены чатыром дзіцячым дамам сямейнага тыпу, па 10 літраў кожнаму.

— Раней мы ўжо аказвалі дапамогу дзецям з Маладзечанскага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Любанскага, Вілейскага, Капыльскага, Мінскага, Пухавіцкага і Нясвіжскага раёнаў, а таксама горада Жодзіна, - нагадала Людміла Барысенка.

Акцыя "Дапаможам ім разам" працягваецца, і ў бліжэйшы час Мінскае абласное аддзяленне "Беларускага дзіцячага фонду" паспрыяе ў барацьбе з COVID-19 іншым раёнам цэнтральнага рэгіёна.