99% сыроў з Капыля адпраўляецца на экспарт

Пераважна на рынкі Расіі і Казахстана. Кантракты заключаны на паўтара месяца наперад. На склад даўно не працуюць. Для сывараткі, якая раней лічылася адыходам вытворчасці, таксама знайшлі прымяненне - у сухім выглядзе адпраўляюць у Індыю, В'етнам, Японію, Бангладэш, паведамляе Беларусь 1.

05-08-2020-1.jpg

Ілья Юрэня, начальнік цэха Капыльскага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат": "Сываратка сухая дэмінералізаваная арыентавана на экспарт. На дадзены момант у нас заключана два кантракты - адзін на 200 тон сывараткі, другі на 300 тон сывараткі. Асноўны рынак збыту - Кітай".

З-за карысных уласцівасцяў лактозы, якая змяшчаецца ў сываратцы, яе ўжываюць не толькі ў харчовай прамысловасці пры вырабе паўфабрыкатаў, хлеба, але і ў касметалогіі і харчаванні для жывёл.