Акцыя "Падары кнігу" праходзіць у Мінскай вобласці

Мінская вобласць далучылася да акцыі "Падары кнігу". Беларускія піянеры дзеляцца сваімі любімымі літаратурнымі творамі з расійскімі школьнікамі.

13-02-2020-1.jpg

Для гэтага папяровыя выданні прыносяць у пункты збору. Пляцоўкі арганізаваны ва ўсіх раённых саветах аб'яднання. Затым сабраныя пасылкі праз аддзяленні паштовай сувязі накіроўваюцца ў гарады-пабрацімы Мінскай вобласці - у Калугу і Новасібірск. У акцыі ўжо прынялі ўдзел каля паўтысячы чалавек. Адпраўлена больш за дзве сотні кніг.

Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня кнігадарэння, адзначаюць яго 14 лютага.