Амаль 10 вакансій прыпадае на аднаго беспрацоўнага жыхара Мінскай вобласці

У сталічным рэгіёне на аднаго беспрацоўнага ў сярэднім прыпадае 9,8 вакансіі, паведамляе БЕЛТА.

Office.jpg

У студзені-лютым за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 2333 чалавек - 1396 беспрацоўных. За аналагічны перыяд 2019 года іх было 3470 і 2305 адпаведна. А на працу ў студзені-лютым уладкаваліся 2234 чалавека - 1238 беспрацоўных.

Дарэчы, на сённяшні дзень банк вакансій налічвае больш за 13 тыс. прапаноў. Узровень беспрацоўя складае 0,2% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Акрамя таго, па выніках студзеня сярэдняя заработная плата ў Мінскай вобласці склала 1109,4 руб. Тэмп росту да студзеня мінулага года - 107,1%.