Барысаў прыме чэмпіянат Беларусі па пажарна-выратавальным спорце

14 і 15 лютага ў Барысаве пройдзе першынство сярод юніёраў.

13-02-2020-2.jpg

А зараз тут на трэніровачнай базе МНС Мінская абласная каманда па пажарна-выратавальным спорце рыхтуецца да чэмпіянату Беларусі. Пры гэтым у незвычайным спорце трэнеры робяць стаўку на дзяўчат.

Так, юныя спартсменкі трэніруюцца ў двух дысцыплінах: пад'ём па штурмавой лесвіцы і пераадоленне стомэтроўкі з бар'ерамі.

Дарэчы, летам лепшыя атлеты адправяцца абараняць гонар сваёй краіны на чэмпіянат свету ў Харватыю.