Барысаўская бальніца атрымала ў падарунак ад "Белтэлекама" два аўтамабілі

"Белтэлекам" перадаў Барысаўскай бальніцы №2 аўтамабілі GEELY EMGRAND і LADA Largus. Гэта, на думку дырэктара арганізацыі Андрэя Жаркевіча, дазволіць яшчэ больш аператыўна аказваць дапамогу тым, каму яна так неабходна.

18-05-2020-1.jpg

— У нялёгкія часы мы заўсёды павінны дапамагаць і падстаўляць сваё плячо таму, каму сапраўды цяжка, - адзначыў Андрэй Жаркевіч, перадаючы ключы і дакументы на машыны кіраўніцтву Барысаўскай бальніцы №2. — Вялікі дзякуй за вашу неацэнную, гераічную працу, за ваша цярпенне і прафесіяналізм. Мы хочам падтрымаць вас і перадаць у бязвыплатнае карыстанне два аўтамабілі.

Ён упэўнены, што любая добрая ініцыятыва падтрымлівае лекараў маральна і дапамагае эканоміць самае каштоўнае ў іх працы - сілы і час.

Ад iмя работнікаў Барысаўскай бальніцы №2 галоўны ўрач Павел Хацько падзякаваў за аказаную падтрымку:

— У сваю чаргу мы хочам пажадаць усім супрацоўнікам вашай кампаніі здароўя, цікавых ідэй і іх рэалізацыі, поспехаў, надзейных партнёраў і росквіту бізнесу.