Да 2023 года ў вобласці пабудуюць 30 новых аб'ектаў аховы здароўя

Сёлета ў Мінскай вобласці плануюць увесці ў эксплуатацыю адразу некалькі аб'ектаў аховы здароўя.

skin.jpg

Так, фінансаванне з абласнога бюджэту выдзелена для будаўніцтва або мадэрнізацыі 12 медыцынскіх аб'ектаў, два з якіх прымуць першых пацыентаў ужо сёлета. Таксама працягнецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў Жодзіне і паліклінікі ў Азярцы Мінскага раёна. А вось у Смалявічах пачнецца ўзвядзенне новай паліклінікі. Акрамя гэтага, на найбліжэйшы год запланавана будаўніцтва некалькіх медыцынскіх аб'ектаў у Барысаве. У тым ліку разглядаецца варыянт будаўніцтва паліклінікі ў Заслаўі.

Усяго ж да 2023 года ў вобласці будзе пабудавана або рэканструявана каля 30 аб'ектаў аховы здароўя.