Да канца года ў Смалявічах адкрыюць дзіцячы сад і школу

Сёлета для смалявічан, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, плануюць увесці ў эксплуатацыю шэсць дамоў і эксперыментальны дом для мінчан-чаргавікоў.

12-02-2020-1.jpg

Так, у Паўночна-Заходні мікрараён Смалявічаў змогуць засяліцца больш за 500 шматдзетных сем'яў. Дзе на дадзены момант ёсць толькі адзін дзіцячы сад на 230 месцаў. Аднак ужо пачата будаўніцтва другога дзіцячага садка. І 1 верасня дашкольная ўстанова павінна прыняць першых выхаванцаў.

У тым ліку гатова праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва школы, дзе будзе знаходзіцца басейн на 720 месцаў і чатыры спецыяльна абсталяваных кабінета для вывучэння замежных моў. Сродкі на яе ўжо выдзелены. У снежні яе плануюць увесці ў эксплуатацыю.