ДАІ Мінскай вобласці арганізуе масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р-23

У мэтах прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з 20 па 22 сакавіка супрацоўнікі ДАІ правядуць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р-23 Мінск - Мікашэвічы на тэрыторыі Мінскага, Уздзенскага, Слуцкага і Салігорскага раёнаў, паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

tyman.jpg

Асаблівая ўвага будзе нададзена спыненню парушэнняў ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, выяўленню нецвярозых кіроўцаў, асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, таксама не прадастаўленне перавагі ў руху пешаходам і іншым удзельнікам дарожнага руху. Акрамя таго, дарожная міліцыя будзе аказваць садзейнічанне ўсім удзельнікам, якім спатрэбіцца дапамога.

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе кіроўцам пры руху ўлічваць умовы надвор'я і дарожныя ўмовы, пры гэтым выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону, у абавязковым парадку прышпільвацца рамянямі бяспекі, малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымлівальных прыладах.