Галасуюць маладыя

Ураджэнка Казловіч Таццяна Бурак прыняла ўдзел у галасаванні на выбарах упершыню: на ўчастку для галасавання №43 па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які размешчаны ў Казловіцкім СДК. Таццяна падзялілася, што для яе гэта важная падзея ў жыцці, як, пераканана дзяўчына, і для многіх іншых жыхароў Случчыны, Беларусі. Таццяна скарысталася правам датэрміновага галасавання. На ўчастку для галасавання ёй уручылі падарункі, павіншавалі з удзелам у выбарах, піша газета «Слуцкi край».

000648_180323_big.jpg

Таццяна Бурак – навучэнка 4-га курса Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, атрымлівае веды па спецыяльнасці тэхнік-тэхнолаг харчовай прамысловасці. Дзяўчына адзначыла, што ўдзел у выбарах лічыць сваім грамадзянскім абавязкам, моладзі будаваць будучае Беларусі. Суверэнітэт краіны, сацыяльная арыентаванасць, стабільнасць, мір – галоўныя каштоўнасці, якія павінны быць захаваны ў нашай дзяржаве, падкрэслівае дзяўчына.