Італьянска-беларускі субпарк можа быць створаны ў індустрыяльным парку «Вялікі камень»

15 студзеня ў Рыме пры Галоўным офісе Асацыяцыі будаўнікоў Італіі (ANCE) прайшоў семінар, прысвечаны Рэспубліцы Беларусь і магчымасцям беларускага рынку. Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" быў прэзентаваны як самы маштабны і выгадны для развіцця бізнесу.

industrialpark-by.jpg

Дарэчы, семінар быў арганізаваны ў рамках дзейнасці гандлёва-прамысловай палаты Беларусь-Італія па прыцягненні італьянскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь і падтрымцы інтэрнацыяналізацыі італьянскага бізнесу.

Падчас семінара італьянскім кампаніям была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе развіцця індустрыяльнага парку, аб яго перавагах і перспектывах рэалізацыі праектаў у ім.

Таксама адбыліся B2B-перамовы з уладальнікамі і кіраўнікамі італьянскіх кампаній, зацікаўленых у наладжванні супрацоўніцтва з беларускім бізнесам і інвеставанні ў праекты парку. Сярод іх буйныя прамысловыя і інжынірынгавыя кампаніі, будаўнічыя і банкаўскія арганізацыі, бізнес-асацыяцыі.

Дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве з Асацыяцыяй індустрыяльных паркаў Італіі ў дачыненні да стварэння сумеснай сеткі прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, прыцягненні кампаній, якія базуюцца ў італьянскіх парках, у Беларусь і разглядзе пытання магчымага стварэння ў будучыні італьянска-беларускага субпарка ў «Вялікім камені».