Кабінет МРТ адкрылі ў Салігорску

Працягваецца тэхнічнае аснашчэнне рэгіянальнай медыцыны. У Салігорску адкрыты кабінет МРТ, ён шосты ў Мінскай вобласці, паведамляе Беларусь 1.

10-08-2020-3.jpg

Трапіць на высокатэхналагічнае абследаванне змогуць як жыхары горада, так і найбліжэйшых раёнаў. Плануецца прымаць да 25 пацыентаў за суткі. Для ўстаноўкі маштабнага медабсталявання каля асноўнай бальніцы была ўзведзена асобная прыбудова.

Праграма забеспячэння сучасным медыцынскім абсталяваннем развіваецца па ўсім цэнтральным рэгіёне. На яе рэалізацыю спатрэбяцца тры гады.