До выборов осталось:

Каманды Міншчыны прымуць удзел у адборачным этапе рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях

19 студзеня адначасова на 21 пляцоўцы Беларусі пройдзе сінхронны адборачны этап XXVII Рэспубліканскага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях.

Classroom.jpg

Дарэчы, у Мінскай вобласці гульні пройдуць у Вілейцы, Жодзіне, Чэрвені, Барысаве і Салігорску. На кожнай з гульнявых пляцовак будуць знаходзіцца назіральнікі ад рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларуская ліга інтэлектуальных каманд".

Усяго за выхад у фінал чэмпіянату пазмагаюцца больш за 400 каманд з усіх куткоў краіны - каля 2,5 тыс. школьнікаў 7-11 класаў. А вось Мінскую вобласць будуць прадстаўляць амаль 100 каманд.

Будзе згуляна 45 пытанняў "Што? Дзе? Калі?". У фінал выйдуць 35-40 каманд. Адзначым, ён адбудзецца 24-26 красавіка, дзе лепшыя каманды прымуць удзел на чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў сярэдзіне мая ў Гомелі.

Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, РГА "Блік".