Лагойск і Сілічы ўвайшлі ў топ-10 лепшых гарналыжных курортаў СНД

Два беларускіх гарналыжных курорта ўвайшлі ў лік лепшых у СНД.

20-01-2020-4.jpg

Рэйтынг складзены агенцтвам "ТурСтат" па выніках аналізу тураў і прапаноў адпачынку на зімовых курортах СНД.

- Лепшыя курорты СНД для катання на горных лыжах і сноўбордзе размешчаны ў Казахстане, Беларусі, Азербайджане, Арменіі і Кыргызстане, - паведамілі складальнікі рэйтынгу.

У першую дзясятку лепшых горналыжных курортаў СНД увайшлі Шымбулак, Алтайскія Альпы і Нуртаў у Казахстане, Лагойск і Сілічы ў Беларусі, Шахдаг і Туфандаг у Азербайджане, Цахкадзор у Арменіі, Каракол у Кыргызстане і Чымган у Узбекістане.