На Любаншчыне шматдзетныя сем’і атрымаюць дапамогу да новага навучальнага года

На Любаншчыне шматдзетныя сем’і, у якіх выхоўваюцца школьнікі, атрымаюць дапамогу да новага навучальнага года, пiша газета "Голас Любаншчыны".

11-08-2020-3.jpg

Адзінаразовую матэрыяльную дапамогу да 2020/2021 навучальнага года на Любаншчыне сёлета атрымаюць без малога 500 шматдзетных сямей, у якіх выхоўваюцца практычна 1000 школьнікаў.

Пра гэта паведамілі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна.

На кожнага школьніка, што выхоўваецца ў шматдзетных сем’ях, прадугледжана дапамога ў памеры 60 рублёў. Плануецца, што выплаты пачнуцца пасля 14 жніўня і будуць праведзены не пазней за 1 верасня.