На Міншчыне працягваецца акцыя «Бяспечныя канікулы»

З 16 сакавіка па 5 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Бяспечныя канікулы - Вясна - 2020", паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

24-03-2020-2.jpg

Мэта дадзенага мерапрыемства - своечасовае рэагаванне на становішча, якое складваецца ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, папярэджанне і зніжэнне цяжару наступстваў ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас вясновых школьных канікул.

Паважаныя дарослыя! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Кантралюйце вольны час дзіцяці, будзьце для яго прыкладам бяспечных паводзін на дарозе.