На Міншчыне стартуюць вясновыя кірмашы

З 21 сакавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці стартуюць вясновыя кірмашы.

market.jpg

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама, яны будуць праводзіцца з 21 сакавіка па 3 мая штотыдзень па выхадных.

Таксама рэгіянальныя кірмашы пройдуць 4 красавіка ў Барысаве, Вілейцы, Слуцку, 5-га ў Нясвіжы, 11-га ў Салігорску і Жодзіне, а 25 красавіка ў Маладзечне.

Кірмашы арганізуюць на цэнтральных плошчах, у жылых мікрараёнах, на тэрыторыі рынку, дзе прадпрыемствы змогуць прадставіць шырокі асартымент прадукцыі. Можна будзе купіць прадукцыю мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, прадпрыемстваў грамадскага харчавання, саджанцы.