На Стаўбцоўскім участку датэрмінова прагаласаваў ганаровы транспартнік

На Стаўбцоўскі ўчастак для галасавання № 8 прыйшоў прагаласаваць датэрмінова Мікалай Жук, вядомы на Стаўбцоўшчыне транспартнік, піша газета "Прамень".

IMG_1771.jpg

Мікалай Міхайлавіч амаль паўвека працуе вадзіцелем аўтобуса аўтапарка № 17, абслугоўвае маршрутную сетку горада. За сваю добрасумленную працу ў 2019 годзе ён быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь “Ганаровы транспартнік”, у 2015 годзе кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла яго нагрудным знакам “Ганаровы работнік ААТ “Мінаблаўтатранс”.

— Я падтрымліваю парадак, дысцыпліну. У Беларусі ўсё гэта ёсць, і той, хто працуе, жыве заможна, — падзяліўся пасля галасавання Мікалай Жук.

Мікалай Міхайлавіч у мінулым годзе адзначыў 70-гадовы юбілей, але па-ранейшаму сярод тых старажылаў аўтапарка, вопыт і майстэрства якіх запатрабаваны. Яго тэхніка няновая (эксплуатуецца ўжо 14 гадоў), але, як і Мікалай Міхайлавіч, штодзённа працуе на лініі. Рабочы дзень вадзіцеля аўтобуса пачынаецца ў 5-6 гадзін раніцы, заканчваецца – у 19-20 гадзін.