"Ноч музеяў" пройдзе ў Нясвіжскім замку

З 16 па 18 мая ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" пройдзе міжнародная акцыя "Ноч музеяў", паведамляе МЛЫН.ВУ.

15-05-2020-5.jpg

Да дадзенага мерапрыемства музей-запаведнік прадставіць праграму "Больш магчымасцяў падчас абмежаванняў".

Акрамя таго, цяпер рыхтуюцца новыя праекты. Галоўны на дадзены момант выставачны праект прысвечаны пахавальнай культуры магнацкіх палацаў. Гэта сумесная праца з раённым музеем літоўскага Кедайняя. З Нясвіжам гэты горад звязвае гісторыя Радзівілаў. Часткова праект фінансуецца ЕС. Магчыма, гэтую выставу адкрыюць у памяшканні, у якім яшчэ не было экспазіцый, напрыклад, у палацавай капліцы.

Таксама работнікі музея плануюць сёлета скончыць усе бягучыя аднаўленчыя работы.