Пад Мінскам завяршаецца будаўніцтва экарынка

На сённяшні дзень завяршаецца будаўніцтва новага экарынку. Нагадаем, ён размяшчаецца на выездзе з Мінска ў напрамку Лагойска на трасе М3, каля в. Валяр'янава.

vegetables.jpg

Новы экарынак павінен стаць штуршком для развіцця экалагічна чыстага земляробства і жывёлагадоўлі.

Адзначым, заснавальнікамі і інвестарамі праекта з'яўляюцца чатыры буйныя агракамбінаты. Аднак прадаваць сваю прадукцыю змогуць любыя вытворцы, якія прайшлі неабходны кантроль якасці. Плануецца, што рынак адкрыецца летам бягучага года.

Таксама на рынку можна будзе набыць фермерскія прадукты, прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць малочныя, мясныя кашэрныя прадукты і экалагічна чыстыя гародніну, садавіну.