Раўбічы прымуць чэмпіянат Еўропы па біятлоне 2020

Паводле інфармацыі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь стала вядома, што прынята станоўчае рашэнне аб тым, што Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па біятлоне 2020.

14-02-2020-11.jpg

Нагадаем, Міжнародны саюз біятланістаў шукаў замену эстонскаму г.Отэпя, дзе павінен быў прайсці кантынентальны форум, з-за адсутнасці снегу. Напярэдадні інспектар IBU Арнэ Айдэм асабіста праверыў сітуацыю ў спарткомплексе Раўбічы і адправіў адпаведную справаздачу ў Міжнародны саюз біятланістаў.

Дарэчы, у Раўбічах снег нарыхтоўвалі і працягваюць нарыхтоўваць у любы зручны тэмпературны момант.