Штат Вілейскай ЦРБ папоўніўся маладымі лекарамі

Сёлета штат Вілейскай ЦРБ папоўніўся сям'ю маладымі лекарамі, дзесяццю акушэрамі і медсёстрамі. Большасць - ураджэнцы Вілейшчыны, паведамляе МЛЫН.ВY.

doctor.jpg

Начальнік аддзела кадраў Вілейскай ЦРБ Алена Філістовіч паведаміла: урач-тэрапеўт з'ехала працаваць у Ільянскую ўчастковую бальніцу, два лекары-акушэры-гінеколагі вядуць прыём у жаночай кансультацыі паліклінікі, урач-анколаг, ураджэнец Свіры Мядзельскага раёна, прыехаў у Вілейку па мэтавым накіраванні і працуе ў Цэнтры скрынінга і ранняй дыягностыкі раку, урач агульнай практыкі з Гомельскай вобласці і лекар-псіхатэрапеўт з Маладзечна вядуць прыём у паліклініцы, урач-стаматолаг з Магілёўскай вобласці з'ехала ў Мацькоўскую ўрачэбную амбулаторыю.

Па словах Алены Філістовіч, з сямі маладых урачоў пяцёра - выпускнікі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта.

Трое ўрачоў-інтэрнаў зараз праходзяць у ЦРБ практыку і ў наступным годзе прыедуць у Вілейку ўжо падрыхтаванымі спецыялістамі - урачамі агульнай практыкі.

Таксама сёлета працаваць у Вілейку прыехалі спецыялісты з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у асноўным выпускнікі Маладзечанскага медкаледжа. Яны працуюць у раёне і горадзе, у тым ліку ва ўстановах адукацыі. У семярых маладых медыкаў спецыяльнасць "сястрынская справа". Трое — па мэтавым накіраванні са спецыяльнасцю "лячэбнае справа", удакладнілі ў аддзеле кадраў.