Слуцкі каледж перадаў работнікам хуткай дапамогі сродкі індывідуальнай абароны

Калектыў Слуцкага дзяржаўнага каледжа перадаў работнікам станцыі хуткай медыцынскай дапамогі сродкі індывідуальнай абароны і прадукты харчавання.

14-05-2020-1.jpg

- Работнікі "хуткай" заўсёды першымі прыходзяць на дапамогу. І ў гэтай няпростай сітуацыі яны працуюць на пярэднім краі, рызыкуючы ўласным здароўем. Хочацца неяк падтрымаць нашых медработнікаў. Мы сабралі грошы, за якія набылі прадукты харчавання і сродкі індывідуальнай абароны. А навучэнцы творчага аб'яднання "Мір з тканіны" разам з настаўнікамі пашылі 90 шматразовых масак, - распавяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Слуцкага дзяржаўнага каледжа Надзея Лазоўская.

Акрамя таго, педагогі каледжа набылі больш за 20 упаковак пальчатак, аднаразовыя шапачкі, бахілы і антысептычныя сродкі. Перадалі медыкам пітную ваду, чай, каву, печыва і карысныя прысмакі.