Супрацоўнікі ДАІ ў Смалявічах раздавалі сродкі індывідуальнай абароны

Супрацоўнікі ДАІ Смалявічаў правялі незвычайную прафілактычную акцыю. Яны ўручалі кіроўцам наборы, у склад якіх увайшлі маскі, пальчаткі, улёткі з правіламі бяспекі ў перыяд распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый і святлоадбівальныя элементы, паведамілі ў АДАІ Смалявіцкага РАУС.

14-05-2020-10.jpg

Так, інспектара ДПС АДАІ Смалявіцкага РАУС капітан міліцыі Віктар Ісаеў і старшы лейтэнант міліцыі Ірына Стральцова звярталі ўвагу кіроўцаў на правілы бяспекі ў перыяд распаўсюджвання інфекцыі, а таксама нагадалі пра важнасць захавання ПДР, хуткаснага рэжыму і перавозкі дзяцей.

Пасля праверкі дакументаў, кіроўцам і пасажырам, у якіх не было медыцынскіх масак, аўтаінспектара перадавалі наборы з неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны са словамі "Калі ласка, беражыце сябе!".

- Самае галоўнае - здароўе і бяспека нашых грамадзян на дарогах, - адзначыла Ірына Стральцова. - Таму сёння мы праводзім інструктаж не толькі аб бяспецы руху, але і аб мерах прафілактыкі. Мы просім усіх грамадзян праяўляць свядомасць і выконваць меры бяспекі.

У сваю чаргу ўдзельнікі акцыі дзякавалі супрацоўнікам ДАІ за праяўленую ўвагу і падарункі.