Сярод пераможцаў конкурсу "Сямейная гісторыя" - прадстаўнікі Мінскай вобласці

У перыяд з 1 чэрвеня па 2 снежня 2019 года рэдакцыяй газеты "Дадому!" праведзены конкурс "Сямейная гісторыя". На днях падвялі вынікі конкурсу.

главная.jpg

Мэта мерапрыемства - папулярызацыя ролі сям'і ў грамадстве, сямейных традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладзе іншых, фарміраванне духоўна-маральнага адзінства сям'і, развіццё матывацыі да фарміравання адказнага стаўлення да пераемнасці пакаленняў, захаванне і развіццё сямейных традыцый.

Для ўдзелу ў конкурсе дапускаліся работы аб прыёмных, апякунскіх сем'ях, сем'ях усынавіцеляў, дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Работы прымаліся ў двух узроставых катэгорыях: 12-18 гадоў і ад 18 і старэй. Конкурс праводзіўся ў чатырох намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Фота", "Малюнак".

Па выніках конкурсу вызначаны лепшыя працы. Сярод пераможцаў - навучэнцы, выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і прыёмны бацька Мінскай вобласці.

У намінацыі "Фота" другое месца заваяваў дзіцячы дом сямейнага тыпу Клімавай Аксаны Міхайлаўны (Салігорскі раён), у намінацыі "Проза" (12-18 гадоў) другое месца – у Ягора Міхальчука, выхаванца дзіцячага дома сямейнага тыпу Барытоль Таццяны Міхайлаўны і Барытоля Андрэя Іванавіча (Салігорскі раён). Трэцяе месца ў намінацыі "Паэзія" (12-18 гадоў) занялі Аляксандр і Марыя Масінкевічы, навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа № 9 г.Маладзечна", у намінацыі "Проза" (ад 18 гадоў і старэй) – трэцяе месца ў прыёмнага бацькі Алены Бурай (Уздзенскі раён). Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Віншуем пераможцаў і выказваем падзяку сацыяльна-педагагічным цэнтрам Салігорскага, Маладзечанскага і Уздзенскага раёнаў.