Тэрытарыяльная абарона Клецкага раёна здае экзамен

Тэрытарыяльная абарона Клецкага раёна здае экзамен. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

hwXGaGLdqN4.jpg

З афіцэрамі, якія прыбылі ў штаб раёна тэрытарыяльнай абароны, праведзены заняткі.

Хутка з вайскоўцамі тэрытарыяльнай абароны Клецкага раёна пройдуць заняткі ў складзе ўзводаў, рот, батальёна. Яны прыступяць да аховы і абароны важных аб'ектаў у рэжыме жыццезабеспячэння, барацьбе з умоўнымі дыверсійна-разведвальнымі групамі.