Тыдзень Scratch стартаваў ў вобласці

У рамках рэалізацыі сумеснага адукацыйнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Парку высокіх тэхналогій "Праграмаванне - другая пісьменнасць" з 11 па 15 мая ў краіне праходзіць "Тыдзень Scratch у Беларусі", паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

13-05-2020-31.jpg

Установы адукацыі Мінскай вобласці таксама далучыліся да гэтага мерапрыемства.

Дарэчы, па ініцыятыве каманды распрацоўшчыкаў мовы праграмавання Scratch з Масачусацкага тэхналагічнага інстытута (ЗША) на чале з прафесарам Мітчэлам Рэзнікам у 2020 годзе Міжнародны Scratch Day прапанавана правесці ў анлайн-рэжыме.

У гэтай сувязі пры падтрымцы Парка высокіх тэхналогій для навучэнцаў 1-6 класаў будуць арганізаваны наступныя мерапрыемствы:

  • 11.05 - анлайн-конкурс "З Днём нараджэння Scratch!" 
  • 12.05 - анлайн-батл Scratch-тэставальнікаў 
  • 13.05 - анлайн-марафон "Дапоўненая рэальнасць у Scratch" 
  • 14.05 - анлайн-хакатон Scratch-праграмістаў 
Умовы ўдзелу і конкурсныя заданні будуць выкладвацца штодня ў телеграм-канале (t.me/scratchday2020). А таксама розныя цікавыя задачкі і тэсты, за правільнае рашэнне якіх юным скрэтчарам будуць налічвацца дадатковыя балы.

Па выніках удзелу ў мерапрыемствах лепшым 10 удзельнікам будзе прысвоена ганаровае званне Senior Scratcher, а самыя актыўныя і ўважлівыя атрымаюць электронныя дыпломы і сертыфікаты.

Акрамя таго, 15 мая Парк высокіх тэхналогій правядзе адкрытую Міжнародную анлайн-алімпіяду па Scratch для школьнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.

Умовы ўдзелу і алімпіядныя заданні будуць размешчаны ў телеграм-канале. Інфармацыя аб усіх мерапрыемствах "Тыдня Scratch ў Беларусі" будзе даступна на сайце scratch.by.