У Бярэзінскім раёне запрацаваў валанцёрскі праект«Мабіл-бібліятэка»

Валанцёрскі праект "Мабіл-бібліятэка" запрацаваў у Бярэзінскім раёне, паведамілі ў праграме "Міншчына" на СТВ.

Books.jpg

Работнікі цэнтральнага кнігасховішча адбіраюць кнігі і адвозяць іх у самыя аддаленыя населеныя пункты, дзе ладзяць прэзентацыі выданняў.

Кожны ахвотны можа пазнаёміцца і з навінкамі, і з вядомымі творамі беларускіх пісьменнікаў. Таксама ў сельскіх бібліятэках арганізоўваюць сустрэчы з пісьменнікамі, каб яны маглі асабіста прэзентаваць свае творы.

Дарэчы, у 2019 годзе з цэнтральнага кнігасховішча сельскім бібліятэкам, а іх у Бярэзінскім раёне 9, перадалі 1500 кніг.