У Фаніпалі пачалася маштабная рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў

У Фаніпалі пачалася маштабная рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў. Заказчыкам аб'екта выступае УКБ Дзяржынскага раёна, генпадрадчыкам УП "Брэствадбуд", паведамляе МЛЫН.ВУ.

sewage-plant.jpg

Па словах дырэктара УКБ Васіля Граўцова, плануецца рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў, мадэрнізацыя КПС і замена напорных калектараў. Кошт аб'екта складае амаль 9,5 млн. руб. Працы пачаты на сродкі мясцовага бюджэту.

Адзначым, нагрузка на існуючыя сістэмы пастаянна расце, бо ў горадзе будуюць новыя жылыя дамы, пашыраецца свабодная эканамічная зона. І, як адзначыў старшыня Фаніпальскага гарвыканкама Уладзімір Караневіч, па рашэнні Фаніпальскага гарадскога Савета дэпутатаў, сродкі гарадскога бюджэту (270 000 руб.) былі накіраваны на рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў.