У Клецку вайскоўцы прымуць прысягу

22 сакавіка на плошчы Маякоўскага (каля Клецкага раённага выканаўчага камітэта) прымуць прысягу вайскоўцы, якія закліканы падчас вучэнняў у склад тэрытарыяльных войскаў Клецкага раёна, паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

19-03-2020-3.jpg

У мерапрыемстве будуць удзельнічаць старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі Аляксандр Вольфавіч і інш.

У Клецку разгорнуты штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфарміраваны батальён тэрытарыяльных войскаў. Асабісты склад адпрацоўвае пытанні аховы важных аб'ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча і вырашае іншыя раптоўныя задачы.