У Лагойску будуюць пажарную аварыйна-выратавальную частку

Летась адкрылася пажарная аварыйна-выратавальная частка на тэрыторыі Кітайскага-Беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі Камень" у Смалявіцкім раёне, а ў чэрвені пачалі будаўніцтва пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі ў Лагойску.

17-01-2020-11.jpg

Адзначым, будаўніцтва пажарнай часткі ў Лагойску дазволіць павысіць абароненасць грамадзян, якія пражываюць у рэгіёне. Пры гэтым у самім будынку, акрамя боксаў для пажарнай тэхнікі і памяшкання пункта сувязі, будуць знаходзіцца памяшканні для абслугоўвання пажарнай тэхнікі, газадымаахоўная служба і пакоі для ратавальнікаў. А на тэрыторыі часткі будзе размяшчацца вучэбна-спартыўны комплекс.

Дарэчы, увод у эксплуатацыю новага падраздзялення запланаваны на бягучы год.