У Лагойску з'явіўся «бяспечны» аўтобусны прыпынак ад МНС

Прыпыначны пункт, аформлены ў стылістыцы, якая дазваляе навучаць насельніцтва бяспекі жыццядзейнасці, з'явіўся ў Лагойску ў пачатку года. На ім размешчаны правілы карыстання электрапрыборамі, інфармацыя аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, напамін пра тое, як правільна паводзіць сябе пры пажары.

20-01-2020-1.jpg

Ратавальнікі ўпэўненыя, што новы від сацыяльнай рэкламы прыцягне ўвагу насельніцтва і дазволіць вывучыць правілы бяспечных паводзін падчас чакання грамадскага транспарту.

Дарэчы, гэты прыпынак выбралі невыпадкова, ён знаходзіцца каля аўтастанцыі горада і штодня на ёй чакаюць аўтобуса сотні гараджан, у тым ліку дзеці, якія дабіраюцца ў школу на грамадскім транспарце. Акрамя таго, для горада гэта першы прыпынак, аформлены падобным чынам.