У Мінскай вобласці пройдзе акцыя "Чыстае паветра"

У Беларусі, у тым ліку і ў Мінскай вобласці, з 18 па 24 мая пройдзе штогадовая акцыя "Чыстае паветра", паведамілі ў РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў".

garbage.jpg

Дадзенае мерапрыемства накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Любы жадаючы можа далучыцца да акцыі і сабраць смецце на берагах вадаёмаў падчас свайго адпачынку.

Таксама можна звярнуцца ў раённыя ўстановы РДГА "БТПР" па месцы жыхарства, дзе пры неабходнасці выдадуць смеццевыя пакеты, пальчаткі, акрамя таго, дапамогуць з вывазам сабранага смецця.