У Мінскім раёне запланавана правядзенне следчага эксперыменту

13 лютага будзе часова абмежаваны рух на трэцім кіламетры дарогі М14 (другая МКАД) каля Астрашыцкага Гарадка.

highway.jpg

Паводле інфармацыі УДАІ УУС Мінаблвыканкама, тут з 14.30 да 15.30 будзе праводзіцца следчы эксперымент па факце раней здзейсненага ДТЗ. Пры гэтым рух усіх відаў транспарту будзе абмежаваны ў напрамку Астрашыцкага Гарадка.

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе вадзіцелям планаваць час і маршрут паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі, і просіць паставіцца да гэтага мерапрыемства з разуменнем.