У Стоўбцах адкрыўся новы спартыўны аб'ект

У Стоўбцах адкрылася футбольна-валейбольная пляцоўка з пакрыццём з траўмабяспечнай пліткі, плошчай 806 м2, паведамляе МЛЫН.ВУ.

soccer.jpg

Спартыўны аб'ект знаходзіцца на вул. Ленінскай у райцэнтры і даступны для ўсіх жадаючых.

Будавалі пляцоўку супрацоўнікі Стаўбцоўскага аб'яднання камунальных службаў. Як распавялі на прадпрыемстве, падобнага аб'екта ў раёне яшчэ не было. Да прац па ўзвядзенні прыступілі ў 2019 годзе за кошт сродкаў, выручаных ад суботніка.

Адзначым, на пляцоўцы выкладзена не толькі гумавая траўмабяспечная плітка, але таксама яна абнесена празрыстай пяціметровай агароджай. Устаноўлены стацыянарныя футбольныя вароты, ёсць і стойкі для валейбольнай сеткі.