У вобласці ўбрана 70% плошчаў

Каравай Мінскай вобласці важыць ужо 1 376 000 тон. Пры гэтым некаторыя гаспадаркі завяршаюць уборку збожжа. Напрыклад, у Клецкім і Нясвіжскім раёнах аграрыі апрацавалі каля 95 % плошчаў. Наогул жа новы ўраджай хлебаробы цэнтральнага рэгіёна прыбралі з 70 % палёў, паведамляе Беларусь 1.

wheat-5327681_1280.jpg

Самы вялікі каравай - у Нясвіжскім раёне: там намалочана 133 000 тон збожжа. Далей ідзе Капыльскі. Тут аграрыі сабралі больш за 116 000 тон. Да лідэраў далучыўся і Слуцкі раён. Тут сабралі звыш 105 000 тон хлеба.

Топ-ліст па ўраджайнасці таксама ўзначальвае Нясвіжскі раён. Там хлебаробы збіраюць па 66 цэнтнераў з гектара. Далей ідзе Клецкі - 55 цэнтнераў. У тройцы лідэраў таксама Дзяржынскі раён. Там збожжавыя даюць па 54 цэнтнеры з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 40 цэнтнераў з гектара.