У вобласці працягваецца сяўба яравых культур

На сённяшні дзень, паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Мінскага аблвыканкама, ужо ў 19 раёнах вобласці ідзе сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.

20-03-2020-16.jpg

Тройку лідэраў адкрывае Любанскі раён. Тут аграрыі засеялі 1302 га палёў. Лагойскі раён - 1111 га, Клецкі - 790 га.

Па дадзеных на раніцу 20 сакавіка ў цэлым па Мінскай вобласці засеяна 7,04 тыс. га палёў. Усяго ў рэгіёне сяўбу яравых трэба будзе правесці на 168,8 тыс. га.