У вобласці працягваюцца мерапрыемствы па прызыву ва Узброеныя сілы Беларусі

У Мінскай вобласці з 11 мая стартавалі мерапрыемствы па прызыву ва Узброеныя сілы Беларусі, паведамляе МЛЫН.ВУ.

18-05-2020-4.jpg

Працягвацца яны будуць да канца месяца і пройдуць у спакойнай, ціхай абстаноўцы.

Як адзначыў ваенны камісар Мінскай вобласці Ігар Тарабеш, сёлета, у святле эпідэміялагічнай сітуацыі, прызыўных мерапрыемстваў ва ўрачыстай абстаноўцы не будзе. А медкамісію, як і належыць, будуць праводзіць у масках і пальчатках.

Дарэчы, у цяперашні вясновы прызыў больш за 700 маладых людзей з вобласці адправяцца ў армію.