До выборов осталось:

У Заслаўі плануюць правесці Мінскі абласны рыбалоўны фестываль

У Заслаўі, 8 лютага, на вяслярным канале Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту пройдзе Мінскі абласны рыбалоўны фестываль.

fishing.jpg

Аднак дата можа быць зменена з-за неспрыяльных умоў надвор'я.

Паводле інфармацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якое і выступае арганізатарам фестывалю, спаборніцтвы пройдуць па лоўлі рыбы на мармышку з лёду і на зімовую блешню.

Удзел бясплатны, таму ўдзельнічаць могуць усе жадаючыя. Таксама ў месцы правядзення спаборніцтваў будзе працаваць палявая кухня.

Вынікі будуць падводзіцца ў асабістым заліку ў кожнай дысцыпліне і асобна сярод юных рыбаловаў. Пераможцаў узнагародзяць медалямі, кубкамі і каштоўнымі прызамі.

Дарэчы, колькасць удзельнікаў абмежавана. Уся актуальная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце арганізатара.