У Жодзіне адрамантавалі крытую лядовую арэну

У г.Жодзіна для юных хакеістаў адрамантавалі крытую лядовую арэну.

led-arena.jpg

Так, сярод праведзеных работ - рамонт бартавых агародж і ўстаноўка ахоўнага шкла. Такі борт ёсць на любой прафесійнай хакейнай пляцоўцы. І ён прызначаны для бяспекі, а таксама для адпрацоўкі асобных гульнявых элементаў.

Дарэчы, лядовая пляцоўка ў г. Жодзіна - адзіная ў Мінскай вобласці арэна для правядзення трэніровак і спаборніцтваў па шорт-трэку - хуткасных заездаў на каньках. Пры гэтым па вечарах яна адкрыта для масавых катанняў усіх жадаючых.