Удзельнікі конкурсу «Настаўнік года Мінскай вобласці» правялі майстар-класы для студэнтаў

38 удзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Мінскай вобласці" правялі майстар-класы для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, паведамляе прэс-служба галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.

23-03-2020-5.jpg

З 16 па 17 сакавіка ў майстар-класах прынялі ўдзел студэнты факультэтаў эстэтычнай, дашкольнай і пачатковай адукацыі, гістарычнага, фізіка-матэматычнага, філалагічнага факультэтаў і факультэтаў прыродазнаўства, фізічнага выхавання БДПУ.

Майстар-клас - адно з выпрабаванняў конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Мінскай вобласці - 2020". У канцы сакавіка па суме набраных балаў ва ўсіх конкурсных выпрабаваннях стануць вядомы імёны фіналістаў абласнога этапу, якія прадставяць Міншчыну ў фінале конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".