Віткоўскія чытанні арганізуюць у Слуцкім раёне ў трынаццаты раз

З 16 да 22 мая ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы адкрыюцца традыцыйныя XIII майскія Віткоўскія чытанні, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Books1.jpg

Так, на працягу тыдня ў бібліятэках Слуцкага раёна пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітаму ўраджэнцу раёна Васілю Вітку, якія прымеркаваны да дня яго нараджэння.

Васіль Вітка - адзін з самых прыкметных сярод пісьменнікаў і паэтаў Слутчыны. Ён застаўся ў гісторыі нацыянальнай літаратуры як паэт, драматург і сатырык, а таксама як яркі дзіцячы аўтар.

У праграме чытанняў запланаваны паэтычны марафон, казачныя вернісажы, конкурс чытацкага майстэрства па творчасці пісьменніка і тэматычныя гульні. Некаторыя мерапрыемствы пройдуць у анлайн-фармаце.