Вучням Бараўлянскай школы №2 падарылі аргтэхніку для камп'ютарнага класа

Да навагодніх святаў для навучэнцаў Бараўлянскай СШ №2 кіраўніцтва мясцовага сельвыканкама падарыла абсталяванне для камп'ютарнага класа, якое складаецца з 13 працоўных месцаў, у тым ліку і камп'ютар для педагога.

13-01-2020-1.jpg

Падарунак апынуўся карысны, бо школа адкрылася ў 2010 годзе, і за гэты час тэхніка тут не абнаўлялася.

Якасць працы кампутараў ужо паспелі ацаніць навучэнцы малодшых класаў. Зараз у рабят праходзіць зімовая аздараўленчая кампанія, і ў іх ёсць магчымасць пагуляць у развіваючыя камп'ютарныя гульні.

Дарэчы, акрамя факультатываў і гурткоў з выкарыстаннем камп'ютараў, з мінулага года ў школе пачалі весці падрыхтоўку аператараў ЭВМ. Атрымаць такую прафесію могуць навучэнцы 10-11 класаў. Тэрмін навучання разлічаны на два гады.