Як праходзіць датэрміновае галасаванне на Куранецкім участку

У першы дзень датэрміновага галасавання на Куранецкім выбарчым участку №32 прагаласавалі 34 чалавекі, піша газета "Шлях перамогі".

IMG_2098.jpg

16 чалавек упершыню рэалізуюць сваё выбарчае права, а члены выбарчай камісіі ўручаць ім невялікія памятныя падарункі. На 5 чысло ўжо 30 чалавек запісалася галасаваць на даму - як вядома, гэта права можа рэалізаваць любы выбаршчык, які па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не можа прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання.

Памятаючы аб эпідэміялагічнай сітуацыі, члены выбарчай камісіі Куранецкага ўчастка выконваюць рэспіраторны этыкет - забяспечаны маскамі, пальчаткамі і дэзсродкамі.